Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-05-06



Ёсьць слова, у якім і аб'ём і прастора
І межаў калючых там гарантавана адсутнасьць.
Яно - трыюмф мудрасьці, талентаў - мора,
Яно - Божай ласкі, любові вышэйшая сутнасьць.

За зло, што пануе у грэшным сьвеце,
Шмат хто наракае ў бязбожжы на Бога:
Маўляў, хай абставіў бы так Ён усё на плянэце,
Каб не датыкалася ліха людзкога парога.

Свабода бывае сапраўднай свабодай,
Калі чалавеку, як Богу, яна бязмежна.
Прыгнёт - крах асобы, грамадзства, народа.
Дыктат спараджае ад грэху залежнасьць.

Інстынкты віруюць у сьвеце жывёлаў,
Свабода сасьпеліць нам волю па-людзку,
Нам Белая Русь была б гуртам анёлаў,
Калі б не тапталі у ёй беларускасьць.

Пакуты - падмурак пякучых радочкаў,
Дзе здрада - іюдавы цень пакаяньня чакае.
Зірніце на неба, сыны Беларусі і дочкі,
Адтуль нас бязьмежнаю воляй Гасподзь надзяляе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG