Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-05-03



Разам з народам сваім застануся,
гору дамо мы рады.
Дайце дарогу маёй Беларусі
да Праўды.

Ні перад кім мой народ не сагнуўся,
зьведаў цяжар нядолі.
Дайце дарогу маёй Беларусі
да Волі!

Разам з народам не адступлюся,
тут крывічоў пакаленьне.
Дайце дарогу маёй Беларусі
да Адраджэньня!

Богу за ўсё на зямлі пакланюся
і папрашу міласэрнасьці.
Дайце народу маёй Беларусі
да Незалежнасьці!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG