Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-05-02




Наша зямля стаіць на вадзе, а вада на зямлі

Шлях аседлай ракі
пазначае лаза,
Адгукаецца мора
на покліч замовы.
Мы – вада:
Наша семя, і кроў, і сьляза
І малочная сьпеласьць
прымроенай мовы.

Сустракаюцца думкі
ў дрымоцьці дрыгвы.
Суплятаюцца мары
карэньнем падводным.
Уздымаюцца сокі падвялай травы
У вільготнае неба
дарогай нязводнай.

Нас вяртаюць аблокі і плыні туды,
Дзе на хвалі дрыжыць
каламуць залатая.
Мы – вада, а зямля прарастае з вады…
Скрозь суквецьці,
і крылы,
і кроў
Прарастае.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG