Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-04-27



Пераможца! Ты ўсіх перамог:
і мяне, і сябе адначасна.
Але тут, на крыжы ўсіх дарог, –
ты шчасьлівы? Ці, можа, няшчасны?

Пераможца, хоць мне не мані!
Гэта проста уцёкі ад сьмерці.
Бачыш на даляглядзе вагні?
Там чакаюць анёлы (ці чэрці).

Пераможца, ты здолеў забыць,
як спакойна на ўскрайку дарогі,
попел, мары ды сны могуць быць
даражэй за твае перамогі.

Пераможца… застаўся ў журбе
невычэрпнай… А сьмерць – не адвесьці…
Збудаваў ты з мармуру сабе
пастамэнт і ня здолеў узьлесьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG