Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-04-20



Мы яшчэ ўсё ў дарозе,
не закончаны шлях па пустэльні.
Дык вяртаймася
ў белыя вёсны,
ды вяртаймася
ў белыя зімы.
Бо ў пясках не ўзыходзіць надзея,
нат крыжы тут ня здольны ўстаяць.

Куст язьміну –
нявеста увесну,
дрэвы, склеп і калодзеж,
пацямнелыя сходкі-ўваходкі,
што вядуць толькі ў памяць.

Мы тут ёсьць.
І на тое ёсьць нашая воля:
ці ісьці
у бабуліну хату,
дзе да сьвята пабелена печ
і памыты нажоўта ўслонік,
ці да хмурных крыжоў…

Крыж на волю сваю
не пастаўлю ніколі.
XS
SM
MD
LG