Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-04-18



Адчынена брама гасьціннай карчмы,
Грае катрынка ў руках маладзіцы…
Давайце, панове, на вобраз маліцца
Радзімы, якую пакінулі мы.

Шляхціц багаты, бядак голы-босы,
Ці нам на чужыне гуляць навіна?!
За вочы каханых, дзявочыя косы
Давайце па карцу асушым віна.

Сягоньня балюем, а заўтра настане, –
Ці сонца пагасьне, ці боль апячэ…
За волю, панове! За волю, хто ў стане!
Па кубку шампані наліце яшчэ!

Не, мы не разьбіты, мы шаблі, пістолі
Яшчэ не паклалі ў апошнім баі.
Заўжды нагатове стаяць нашы коні
Хапае задору ў гарачай крыві!

Хай вораг сьвяткуе сваю перамогу…
Мы раны загоім і рынемся ў бой,
Мы ведаем добра да волі дарогу,
Унукаў, сыноў павядзем за сабой.

Ад нашай шалёнай крывіцкай Пагоні
Не збавіцца хеўры чужынцаў-ваяк…
Памянем палеглых, запалім паходні,
Чакае няблізкі ды зьведаны шлях.
XS
SM
MD
LG