Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-04-15



…Радзіма мая, Беларусь,
агеньчык твой дагарае…
журбе ні канца, ні краю…
маліцца сябе прымусь…

…Айчына зямная мая,
хто прысна цябе памінае?..
як рэха забранага раю,
палынам услана Зямля…

душа мая – выклік сьляпы…
адзіны нятленны набытак…
нібы летуценьняў пабітых,
рыфмараў рассыпала пыл…

…прад Госпадам голы стаю…
дух цёмны грахоў маіх чашу
напоўніў… і я не прыўкрашу
дарогу зямную сваю…

за іншых, за сьвет – не спытае
прад Страшным Прысудам Гасподзь…
мо’ скажа мне: "…сын Мой, прыходзь…
Я й зь пекла цябе чакаю…"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG