Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Article 2001-04-14



Ёсьць аднак у табе гэта сіла,
ад якое і ў думках бы цьма…
Ўвысь ты глянуў – уміг затужыла,
ўміг пад позіркам згасла яна.

І паветра жальліва трапеча
там, дзе кружыць апошні ўжо ліст,
дзе гальлё падабенствамі трэшчын
перакрэсьліла бляклы блакіт.

Дзе туман распаўзаецца вяла
і сабой запаўняе равок,
дзе сьцяжына прамокла, азябла,
так, што ўжо запавольваеш крок.

Ёсьць жа нейкая вышняя воля,
нават думаць ня сьмей аб якой,
ў тым, што неба, і рэчка, і поле –
ўвасабленьне свабоды тваёй.
XS
SM
MD
LG