Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-04-13



Калі залежыць ад чужынцаў:
Кахаць табе ці не кахаць,
Калі ты думаеш пра прынцаў
З грашыма, каб прыемней спаць,
Калі табе сяброўкі раюць,
Нібы на споведзі сьвятар,
І іх парады воўчай зграяй
Твой шкамутаюць Божы дар,
І вучаць, як сябе паводзіць
З каханым чалавекам, што
Табе ніяк не падыходзіць,
Ня з золата бо паліто,
І так далей і так бясконца,
То я б раман мог напісаць
Пра тое, што з чужым пранонсам
Жадаюць табе ўсе сказаць…
Ты слухайся ўсіх іх, дзяўчына,
Што кажуць і рабі, як сьлед,
І шкадаваць мяне, магчыма,
Ня будзеш. Бо хто я? – паэт,
Адзін з паўсотні вершаплётаў,
Якіх хапае на рагу
На кожным і пад кожным плотам,
Якія сваю думку гнуць.
Вядома, што з паэта возьмеш? –
Ён алкаголік, наркаман,
Ўзьлятае ды заўсёды – вобзем
Ці на чорговыя сто грам.
Ты слухай, слухай іх, дзяўчына.
Ім да паэтаў, як да зор.
Я памыляюся, магчыма,
Бо я ня зь лепшых, не узор.
Пагэтаму пі сваю каву
Ці з прынцам тым на грошах сьпі,
Бо для паэтаў – не забава
Прысутнасьць чыстае душы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG