Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-04-11



З аднаго боку – хлеб,
з другога – неба.
Між імі – стомленае цела,
што прагне сытасьці й супакою.
А голад за вакном цікуе воўкам,
і від клыкоў параліжуе волю…
Абцяжаная бяздум’ем галава
просіць падушкі,
каб сьніць аб штодзённым хлебе.
І толькі душа
імпульсам устрывожнага сэрца
імкне ў неба, дзе прастор і сьвятліня.
Там далягляд надае імпэту,
разьняволенасьць спараджае адвагу,
а нябесная сінь запладняе думку,
каб душа ўсмактала ісьціну:
бязь неба ня будзе хлеба.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG