Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-04-04



Прадпрымальніка скруцілі
На гандлёвым пляцы:
“Здай тавар,
Аўтамабілі —
Канфіскацыя”.
Трактар фэрмэра спынілі
У часе летняй працы:
“Сена й збожжа
Возьмем сілай —
Канфіскацыя”.
Суд страйкоўцу вынес вырак:
“За ўдзел у акцыі
Абдзярэм цябе да дзірак —
Канфіскацыя”.
Марш Свабоды.
Бард зь гітарай.
Бурныя авацыі.
Пратэстуе шмат ахвяраў
Супраць канфіскацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG