Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-04-03



Дэлякруа пісаў партрэт:
Яна была ўсяго… Свабода.
Каўпак фрыгійскі – макаў квет.
Мо, з модай колішняй нязгода?

Яна была ўсяго… Свабода.
І што хацела – ўсё магла:
дайсьці да царскага ківота,
стаць калыханкаю арла.

Яна была ўсяго… Свабода
у інтэр’еры барыкад…
Дачка францускага народа…
Ды толькі мае мой пагляд.

І я, натхнёная Свабодай,
трымаю неба сіні сьцяг.
Не пагаджаецца зь нягодай
мой бел-чырвона-белы фрак.

Дэлякруа пісаў жанчыну,
што ведала, куды вядзе
і свой народ, сваю Айчыну…

Яна ўжо ў Край наш шпарка йдзе!
XS
SM
MD
LG