Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-03-30



Братка!
Ня знойдзеш багацьця
ў сьметніках, фата прамовах.
Лютая ўсходняя свацьця
хоча мець скарб твой дармова.
Братка!
Ня вырастуць дзеткі шляхетнымі
з слова чужынскага ў краі прыгнечаным.
І не пацешаць нашчадкамі крэўнымі,
бойкай суседзкай іх лёс пакалечаны.
Белагаловай ня ўбачыш дзяўчынкі
ў гаі, зь нявіннай валошкай,
бо яна просіць па сьвеце скарынкі
у закарэлых галёшах.
Братка!
Узьніміся з гародчыка,
ты не сьляпы яшчэ, братка!
Выйдзі за плот з катуха і пакойчыка,
горбіцца ў сьметніку матка.
Досыць!
Жабрацтва ня мае выгодаў.
Ты зьдзіцянеў або цёмны?
Хто заўважае адметнасьць свабоды,
мусібыць зь іншымі роўны!
XS
SM
MD
LG