Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-03-26



Сказаў тыран, што Беларусь малая,
Як клетка для разбэшчаных зьвяроў!
Яшчэ сказаў, што беларусы - зграя,
Якой хапае пяць ілжывых слоў,
Каб атруціць свой слых паганскай мовай,
А потым забіваць братоў і тых,
Хто робіць сваю нацыю здаровай,
Хто мае крыўду на тыранаў злых.

Не, Беларусь - вялікая дзяржава!
І крочыць трэба па яе палях
Так, каб разносілася слава,
Так, каб чутно было ва ўсіх краях
І нават па-за межамі планэты…
Жыве яна і будзе жыць далей,
Хоць топчуць яе волю прайдзісьветы,
Хоць душыць яе праўду ліхадзей!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG