Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-03-21



Асьцярожна! Прыпыніце крок!
Наступілі ботам на Айчыну…
Па магутным целе цмок
Лёстка прапаўзае у багніну.

Абціраю ручніком сьвятым,
Даматканым, родным, мяккім, чыстым
Бруд і сьлёзы з абразоў тваіх,
Абмываю пенай хваляў-крыстаў.

Літургію служаць колькі год,
Лічаць зачарсьцьвелай і загнанай.
Ты ж – народжаны душой аплот,
Часам створаны і неспазнаны.

Рэжашся і колешся між веж,
Між званіц, муроў хацін і гмахаў…
Не знайсьці нам Бацькаўшчыны лепш,
Лепш забытай, занядбанай ў жахах.

Лепш закрэсьленай пазабыцьцём.
Я малю: вярніся да народу,
Для якога станеш адкрыцьцём,
Бо ня ведае бацькоўскага ён роду.

Асьцярожна! Прыпыніце крок!
Наступілі ботам на Айчыну…
XS
SM
MD
LG