Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-03-18



Ой прастора ты, ой ты, прастора,
Ой ты сьвет на зыходзе зімы!
Што было невыноснага ўчора,
Сёньня быццам забыліся мы.
І ўзіраемся ў далеч збавенна,
І расчулена слухаем шыр,
Гэта ён, гэта ён, несумненна, –
Баганосны прад намі эфір.
Вось ён поўніцца ў фарбах прасьветлых,
Вось ён сьвеціцца між сівізны,
У сьнягах, у лясах запаветных
Напярэдадні новай вясны.
Вось ім дыхаюць далі-абсягі,
Вось нябёсы струменяцца ім,
І зьнікаюць нядаўнія страхі
У далёкі дзесь прыцемак-дым.
Ані скрухі ўчарашняй, ні зморы,
Зноўку іх перажыць памаглі
Звышмагутная сіла прасторы,
Звышадвечная цяга зямлі.


XS
SM
MD
LG