Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-03-17



Гісторыя нам незалежнасьць падарыла,
Прынесла нам свой дар велікадушны;
Здавалася б, што незалежнасьць гэта сіла,
Вокал якой мы станем мурам непарушным.

Ды мы так доўга ў няволі прабывалі,
Што палюбілі на сабе ланцуг жахлівы,
Які цары далі; яго ўмоцніў Сталін,
Сказаўшы, што ў няволі чалавек шчасьлівы.

І мы саромімся таго, чым трэба ганарыцца,
Сваёй душы, у якой ірдзіцца непаўторнасьць.
Замест таго, каб за свабоду стойка біцца,
Мы рвемся ў цемру, а не ў сонечнасьць і зорнасьць.

Жывем мы на зямлі зь нявольніцкай пакорай
І любім той ланцуг, які хрыбты дратуе,
І з сувэрэннасьці ізноў ірвемся ў гора,
І роднага свайго зь няволі не ратуем.

Як паўсьляпыя, мы брыдзем усё ў цемру глыбей
І не шукаем да свабоды сьветлае дарогі.
Нас фатум прыдавіў нявольніцкаю глыбай,
Забылі, што жывем на сьвеце з волі Бога.

На моладзь, на яе ўся надзея наша,
Што ўскалыхнецца і ўзьнімецца з каленяў,
І стане як адзін ад Полацка аж да Падляшша,
І рынецца ў бой за справу адраджэньня.

Ідзі ў будучыню з народамі супольна,
Якія безь ярма жывуць на белым сьвеце,
Будзь разам з вольнымі, як роўны з роўным
І бойся цемры, а ня сонца, што над намі сьвеціць.

Гісторыя нам падарыла сувэрэннасьць,
Як каравай маладажонам у нас дораць,
Дык выкідайма з душ нявольніцкую беднасьць
І падымайма зрок да сонца і да зорак.

Хай сын і дачка зь беларускаe старонкі
Кліч „Жыве Беларусь” у душы сваёй песьціць,
Бо ў ёй незалежнасьць зьвініць фразай звонкай
І надзея лунае ў малітве і песьні.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG