Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-03-14



Сонца ходзіць па хаце
цёпла-светлаю з'явай,
мякка душу адчыняе,
сцеле наўсцяж надзею:

Будзе жыць айчына
небам сваім і зямлёю!
Ёсць такая памклівасць!
Ёсць такая патоля!

Скінем няволі вярыгі –
жыць нам у свеце лепшым,
дзе кнігі чытаюць кнігі,
а вершы родзяць новыя вершы.

Ёсць такая мажлівасць!
І духу такая воля...
Будзе жыць айчына
небам сваім і зямлёю.

І ўладай непадзельнай Менска
прастромім беларускім словам
зямлю ад Бельска да Смаленска,
і Вільня стане нашым домам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG