Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-03-13



Свабода – гэта белы сьнег,
Які кладзецца на зямное,
На цьвёрды, учарнелы грэх, –
Як абяцанае, сьвятое.

Яна прыходзіць, як зіма,
Свабода: белае збавеньне.
Улёткаў круціцца гурма
Ці сьнегу белае насеньне?

Бягуць, зьнікаюць назаўжды,
Вужакамі ў спрадвечным моры,
Як восеньскія дні – гады,
Вільготныя ад сну і гора…

Свабода – гэта белы дзень
Паміж мінуўшчынай і сьветам
Наступнасьці. Туды вядзе
Мароз дзядоўскіх запаветаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG