Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-03-10



Па-над зямлёй, каханай і сьвятою
Званы трывожным гудам загулі:
- Гэй, землякі, на вас ідуць з вайною
Ардою незьлічонай маскалі!
- Гэй, землякі, - да Воршы, да Крапіўны!
Сам князь Астрожскі прысьпяшае час…
Ударце дружна - і паганцы сьпіны
Пакажуць вам і пабягуць ад вас!

Плывуць званы з тых векавых прадоньняў,
Нясуць у нашы душы неспакой,
Каб мы з табою помнілі і сёньня
Якога племя-роду мы з табой.
Услухайся - і ўбачыш:
Каліноўскі
нам проста ў твар з-пад вісельні крычыць:
- Глядзі, народ, каб гаспадар Маскоўскі
Цябе ў сарцірах не пачаў "мачыць"!..
Ня дасьць табе ні хлеба, ані солі
Матуля - Беларуская Зямля,
Калі сваёй ты не здабудзеш долі,
Калі ня ськінеш з карку маскаля!

Гудуць званы, як галасы стагодзьдзя,
Зьбіраюць сілу, уздымаюць раць.
Гудуць званы - мы гаворым:
- Годзе
пладзіць рабоў і рабства шанаваць.
Гудуць званы ад раньня і да раньня,
І гэты звон ня сьцішыць, не забіць…
Гудуць званы і клічуць да змаганьня -
Айчыну ад чужынцаў бараніць!

XS
SM
MD
LG