Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-03-07



Заплюшчыць вочы і глядзець
Каб распрануць са шкла малюнак
Згубленага майстра
І твае вочы будуць грэць
Жывыя фарбы
Без шклянога бляску
А потым будзе проста сон
Дзе сінь і чырвань разам
Рэзка, сьмешна
Іх колер ва ўнісон
Гучаць з атруты мёртвых вершаў,
З атруты ржавага ляза,
Што не пакрыўдзіць вен і пальцаў
Стракатых дзён, якім, прызнацца,
Наканавана паўтарацца,
Бо на іх нехапіла фарбаў
Згубленага майстра.

XS
SM
MD
LG