Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-03-06



Па нюансах, як па клавішах, прайдзіся,
Дух свавольны, патаемны, незямны –
Па аблоках, як па крыгах, скачуць рысі
Нестрыманае, драпежнае вясны!

Напляваць на прамінулыя няўдачы,
Напляваць на мной пакрыўджаных калісь –
Нестрыманая, па дрогкіх душах скача
Неўміручасьці прылашчаная рысь!

Завагайся, дасканалае Тварэньне,
Нечуванасьці дасьціпных слоў і нот –
Каб збудзіліся былыя пакаленьні,
І картавы Бог-маўчун разявіў рот!

Па жаданьнях, як па клавішах, прайдзіся,
Жах зьдзяйсьненьняў, патаемны, незямны, –
Па аблоках, як па крыгах, скачуць рысі
Неўміручае, рэальнае вясны!
XS
SM
MD
LG