Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-03-02



На полі белым
Стужкаю блакітнай
Кроў пульсуе,
Як дзень – быцьцё
З усходам
І зьмярканьнем,
Тусоўкамі паэтаў-наркаманаў
Пад музыку
Рытмічную, як час…
І хочацца
Зьвярка па імю
Status quo
Забіць нажом у сэрца
І зрабіць з ягонай скуркі
Шалік для матулі –
Падарунак.
І курчыць,
І сьціскаць сэкунды,
Нібы гліну,
Ствараючы зь яе,
Напрыклад, Еву
З трыма рукамі,
Каб туліла моцна,
І закахацца ў гэтае стварэньне
Ня больш, чым на імгненьне.
Так, на некалькі начэй
З рыпучым ложкам,
А потым можна
Выставіць яе за дзьверы,
Уклаўшы ў руку
Грошы на таксі,
Пацалаваўшы напасьледак –
І – напіцца,
Жыцьця набрацца,
Быццам жаба гразі,
Каб нарадзіць чарговага дзіцёнка
На сьнежным полі
Аркуша
У сшытку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG