Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-02-25



Прыйдзе восень – забярэ мяне з сабою,
прыйдзе вецер – забярэ мяне з сабою,
прыйдзеш ты – і спозьшся, як сьмерць.
Сэрца не пасьпее дагарэць,
гукі не пасьпеюць стацца словам,
не пасьпеюць словам адляцець,
стануць вокам, носам, ротам, вухам,
цень мой не пасьпее звар'яцець,
цьвелячыся з правільнасьці рухаў,
тоячыся побач, не пасьпее
кава закіпець, і попел
прызямліцца не пасьпее на падлогу,
стане кава цёплаю вадою,
цыгарэты мяккаю травою,
хата не пасьпее акалець…
Прыйдзеш ты,
і спозьнішся,
як сьмерць.


XS
SM
MD
LG