Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-02-23



Зноў я вярнуўся ні з чым
Да гэтых згнілых варот,
Скуль праз няўрод і нішчым
Паразбрыдаўся мой род.

Я ненадоўга, але,
Божа, які гэта жаль
Бачыць у стылай імгле
Сад абляцелы амаль.

Божа, ад пунь і ад хат
Цягне такою жальбой,
Што застаецца няшмат,
Каб не пакончыць з сабой.

Божа, калі ўжо й мяне
Перст Твой, як яблык, страсе —
Хай яшчэ раз сьлізгане
Цень мой па цёмнай страсе.
XS
SM
MD
LG