Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Article 2001-02-18



Ява – сон.
Вакол мяне – пустэча.
Мёртвы горад.
Сярод тлену – я.
Замест звыклых і патрэбных рэчаў –
Толькі сьмецьце, друз і цішыня.
Столькі сьмецьця?
І нямыя вусны
Зблытала сутоньне і сьвятло,
У смуродзе ўсюдышнім і гнюсным
Цешыцца уедлівае тло.
Болей за мяне ніхто ня вінны,
І за гэта – сёньняшні адказ.
Прагнуць долу ценькія галіны,
Ўсё зрабіла ўласная рука.
Вырвемся?
Ці цёпленька сатлеем
Ва улоньні сьметніка і сну?
Несвабода ува мне шалее
У пажадзе спляжыць ды сагнуць.

XS
SM
MD
LG