Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-02-13



Я пад бязьлітаснай лямпаю плакаў
Маскіруючы сьлёзы пад соўс
Я не адсюль
Я з дарожных знакаў
Пыл дзьмухаўцы міжгародні аўтобус –
Вось дзе я нарадзіўся й вырас
Няўлоўны нібыта кампутарны вірус
І тым ня менш жы-
Вы памыліліся,
Саныч Міхалыч Васіліч
Гэтак інфаркт схапіць можна!
Я не адсюль
Я на знаках дарожных жыву
- Малады чалавек, мы, здаецца, вас бачылі…
- Так, вуліца Н.
"Бутэрброды гарачыя", крама"Смак"…
Там ля апошняга дрэва алеі
Сохне дарожны знак.
І калі вы прыладжваеце свой чвякальнік
Я сумую па ім, абвітым вужакамі,
Па ягонай пыльнай кайме…
Ён – дом для мяне

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG