Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-02-11



Вялізнае
чырвонае
вока
Хоча
ў мяне
залезьці
І прачытаць
усе думкі
І пазбавіць мяне
зроку
Каб застацца ў мяне
адзіным
Самым
каштоўным
вокам.
Але я яго
асьляплю
І нават прадзіраўлю
чырвань
І зь яго
пацячэ
вонкі
Нешта глеістае.
Мабыць то –
ягоныя мазгі.
Хай цяпер
усе
глядзяць
Што было знутры
ў той пачвары
Хай цяпер
тое вока
зыркатае
Расплюшчвае сябе
дзеля натоўпу!
XS
SM
MD
LG