Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-02-04



На белым фоне замерзлага вакна
Чырваньню зьзяе Ярань
У прыцемках. Лістапад.
Нязвыклыя маразы ахапілі ўсю
Беларусь…
Запаволілі Волю…
Засьцюжылі Душы і Сэрцы людзей.
Краіна страціла свае
Адвечныя сымбалі
Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і Пагоню.
Ды толькі кветка Ярань,
Што назапасіла ў сабе
ўсё хараство ды цяпло
сонечнага сьвятла,
не дае згаснуць надзеі –
быццам бы цьвердзіць:
вернуцца, вернуцца нашыя сымбалі
Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і Пагоня…
Вернецца Сакавіцкае Цяпло ды Сьвятло,
растопіць лёд у Душах і Сэрцах людзей,
залунаюць
Адвечныя нашыя сымбалі
Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і Пагоня…
Бо на Белым, Белым фоне замерзлага вакна
Чырваньню зьзяе
кветка Ярань…
XS
SM
MD
LG