Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-02-02



Залатая шляхецкая вольнасьць –
Дар нябёсаў над нашым краем!
Два стагодзьдзі як згублена стольнасьць,
Як блукаем за страчаным раем.
Пакаленьнямі гінулі продкі,
Каб зьдзяйсьняўся зарок няўмольна:
Каб нам марыўся "дым салодкі" –
Бэз айчыны сьвятой і вольнай
Каб нам сьніліся тыя ўцехі,
Што народы спрадвеку маюць.
Як мы сьцерплі, што Край пасеклі,
Залілі атрутаю памяць?
Залатая шляхецкая вольнасьць!
Што ж вы думалі, "паны-рада",
Зноў талдычачы нам пра "супольнасьць"
Там, дзе назва дакладная – здрада?
Так айчыну прыўлашчылі іншыя.
І сталіцу, й назовы суседзям
Раздалі і памяць панішчылі,
Цудам вось не сканалі ледзьве,
Забыўшыся ўсіх сваіх мітаў,
Апрача, што мы ад сярмягі, –
Атожылкі Рэч Паспалітай,
Сармацкай крыві і адвагі!
Тут ня гнулі шляхецкія сьпіны,
Кожны рыцарам быў ад роду.
Мы – нашчадкі вялікай краіны,
Дзе заўсёдьі любілі свабоду.
І Айчына адбудуецца ў душах.
А там яе сьцяць немагчыма.
Зьзяе на нашых кунтушах:
"Нацыя! Вольнасьць! Айчына!"
І Гісторыя зьменіць ракурс,
Не па суседскім рэцэпце:
Magnam fortunam magn us
Etiam animus decet!

02.VII.1997
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG