Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Article 2001-01-20



Пусьціце слова ў Прастору!..
Пра ісьціну пагаворым,
Пра Час няўмольны, пра Нас,
Каб – ні пагроз, ні абраз,
Ні помсты злой, ні дакору…
Пусьціце Слова ў Прастору!
О, дайце Слову дыханьне,
Каб стала яно пытаньнем,
Каб стала яно адказам,
І памяцьцю, і паказам.

Зьбіце зь яго аковы,
Ня бойцеся рэха Слова,
Вечна жывога рэха.
Пусьціце!
Бойцеся грэху –
Яго трымаць у няволі!
Ці ў нейкай халуйскай ролі.
Яму ж патрэбна дарога.
Яно было, перш, у Бога…

Яго ў малітве паўторым.
Пусьціце Слова ў Прастору.
Пра нашу хворасьць і сорам,
Нявечнасьць, нечалавечнасьць,
Пра здраду, смутак і гора.
Пусьціце Слова ў прастору
Мы дамаўляцца будзем,
Пакуль яшчэ ў нечым – людзі,
Пакуль ня з чужога бору…
Пусьціце Слова ў прастору
Пра грэх наш сёньня і ўчора,
Бо зла набралася мора,
А дзе ж дабра вымярэньне?
Імя якому – Сумленьне!
XS
SM
MD
LG