Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-01-16



Ня шум сьвяточнай грамады,
ня звон узьнёслай оды,
ня стрэл гарматы грамавы
пазначаць Дзень Свабоды.

Сьцюдзёнасьцю магільных пліт
дыхнуць у твар хвіліны,
калі пачнуць па Менску плыць
чатыры дамавіны.

Ніводнага ня будзе з тых
На ложках гэтых цесных.
Ды не таму, што нехта зь іх
прачне ці ўваскрэсьне.

Чатыры строгія труны,
чатыры дамавіны.
Чатыры тонкія струны,
чатыры напаміны.

Не ўшанаваў іх далакоп
ні крыжам, ні пагостам.
А вы, што сеялі паклёп –
саўдзельнікі забойства.

Адной вадой сьвяньціў іх кат –
ці сьвіслацкай? Ці цьнянскай?
Адной пятлёй зьвязаў вас гад –
крывёю хрысьціянскай.

XS
SM
MD
LG