Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-01-10



Ня думаць пра сон і паразы,
Свабоду карміць з далоні,
Раздаць немаёмым запасы
І выкінуць плэер “Sony”,
І слухаць, як гойсае вецер,
Што робіць падушны вопіс,
Сьмерць – непісьменная лэдзі –
Паставіць свой крыжык-подпіс.
Закуты ў цяжар цела,
Шукаеш таемныя дзьверы,
Здаецца, патрэбна сьмеласьць,
А досыць адной веры.
Наперадзе вечнага часу,
Дзе робяцца друзам выгоды,
З апошняга хлеба запасу
Ты корміш птушку свабоды.
XS
SM
MD
LG