Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-01-08



Мы, беларусы, — заўжды гатовы
Снапамі класьці свае галовы.
Было спакон так і гэтак будзе —
Такі народ мы, такія людзі.

Наш час спыніўся між дзьвюх Нямігаў,
Дзе кроў і сёньня стаіць па грудзі…
Мы, беларусы, — народ ад ліха,
Ад Бога — толькі сьвятыя людзі.

Яны былі ў нас, былі і будуць —
Рагнеда, Янка, Максім, Ларыса…
Мы, беларусы, — народ аблудлы —
Сваёй радзінай не ганарымся.

У нашых душах гуляе вецер…
Каму мы служым? Чые мы дзеці?
На храмах нашых маўчаць званіцы.
Нямая вера — як нам маліцца?

Як дараваньня прасіць у Бога,
Каб Ён вярнуў нам сябе самога.
Хрыстос калісьці хадзіў між намі…
Мы, беларусы, — Яго прагналі.

З нас, беларусаў, яшчэ спытаюць —
За лёс Страціма, за сымбаль Краю.
Чаму у сэрцы з такім адчаем
Нас б'е Пагоня — сячэ мячамі…

Мы — Беларусы, ці — янычары?

Чацьверты кожны з нас стаў зямлёю…
Чарнобыль чыніць над намі кару.
Мы, Беларусы, сваёй крывёю
Сабе здабудзем Краіну-мару.

Краіну-мару, дзе мы ўваскрэсьнем —
Як сонца з хмары, як мова — зь песьні.
Краіну-мару сабе здабудзем
Мы, Беларусы. Мы — ёсьць! Мы будзем!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG