Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-01-05



Чалавек выбірае сам –
ён уладца, жабрак ці хам.
Лёс ад Бога,
а выбар ягоны,
і свабода толькі ў адным –
менавіта ў выбары тым,
толькі там ніхто не скароны.
Але як прыдушыць жыцьцё,
то на волю просіцца ўсё
пагуляць тры дні ад няволі.
Колькі раз праз тыя вякі
рабавалі паноў мужыкі
і панамі ставалі паволі.
Так выходзіць у кожныя дні,
што ў спакоі, а што ў вагні,
што ў далёкім, што ў нашым вяку.
Так свабоду і волю дзялю:
воля добрая халую,
а свабода жыве ў чалавеку.
А паколькі зроблена так,
што ўладца, хам і жабрак
лёгка граюць даўнія ролі,
то няможна іх дакараць,
што ня хочуць яны выбіраць,
бо свабода – складаней волі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG