Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна: дэпутатаў выносяць на руках за салідарнасьць зь Цімашэнкай


Аляксандра Кужэль, Тацьцяна Сьлюз і Людміла Дзянісава, фота з Twiiter Андрія Шевченка @ashevch
Аляксандра Кужэль, Тацьцяна Сьлюз і Людміла Дзянісава, фота з Twiiter Андрія Шевченка @ashevch

Са шпіталю ў Харкаве, дзе лекуцца былая прэм’ер-міністар Украіны Юлія Цімашэнка, вынесьлі на руках трох украінскіх дэпутатаў Вярхоўнай Рады ад партыі «Бацькаўшчына».

Аляксандра Кужэль, Тацьцяна Сьлюз і Людміла Дзянісава, якія прыехалі ў сераду на спатканьне зь Цімашэнкай, далучыліся да акцыі грамадзянскага непадпарадкаваньня былой краўніцы ўраду Ўкраіны.

Дэпутаты заявілі, што не пакінуць будынак шпіталю, пакуль адміністрацыя не выканае патрабаваньні Цімашэнка.

Юлія Цімашэнка больш за тыдзень не заходзіць у палату, патрабуючы прыбраць адтуль відэакамэры і зьняць варту.

Цімашэнка асуджаная на 7 гадоў пазбаўленьня волі. Яе зьвінавацілі ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў пры падпісаньні «газавых» кантрактаў з Расеяй у 2009 годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG