Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі апазыцыянэр зьдзейсьніў самагубства ў Нідэрляндах


Акцыя на Балотнай, 6 траўня 2013 году
Акцыя на Балотнай, 6 траўня 2013 году

У Ратэрдаме скончыў жыцьцё самагубствам Аляксандар Далматаў, былы канструктар сакрэтнага ракетнага прадпрыемства, удзельнік акцыі пратэсту на Балотнай плошчы ў Маскве 6 траўня.

Пра гэта паведаміў кіраўнік міжнароднай сеткі па справах бежанцаў «United» Герт Атэс са спасылкай на адваката Марка Вэйнхаардэна.

Крыху раней улады Нідэрляндаў адмовілі Далматову, які працаваў вядучым канструктарам Карпарацыі «Тактычнае ракетнае ўзбраеньне» ў палітычным прытулку.

Далматаў зьехаў у Амстэрдам летам 2012 праз Украіну, бо баяўсы арышту у рамках расьсьледаваньня крымінальнай справы пра падзеі на Балотнай плошчы 6 траўня. Пасьля ад’езду ў яго кватэры прайшлі ператрусы.

У Нідэрландах Далматаў распавёў, што ў Расеі на яго аказвалі псіхалагічны ціск супрацоўнікі ФСБ, перадае BBC.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG