Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэнэсуэла: Прыхільнікі Чавэса напалі на студэнтаў


Уга Чавэс
Уга Чавэс

Прыкладна 50 чалавек на матацыклах з апранутымі на галаву капюшонамі ўварваліся на тэрыторыю медыцынскага факультэту ўнівэрсытэту і пачалі зьбіваць студэнтаў.

У нападнікаў былі невялікія плакаты кіруючай Адзінай сацыялістычнай партыі Вэнэсуэлы.

Студэнты заявілі, што прыхільнікі Чавэса мелі пры сабе зброю, аднак яны без перашкодаў прайшлі праз паліцэйскія кардоны.

Навучэнцы ўнівэрсытэту ў штаце Мэрыда ладзяць мірную акцыю з патрабаваньнем прадатаставіць дакладную інфармацыю пра стан здароўя кіраўніка Вэнэсуэлы.

Чавэс лекуецца цяпер на Кубе. Раней яму зрабілі апэрацыю, бо ён хворы на анкалёгію.

Улады Вэнэсуэлы цьвердзяць, што стан здароўя Чавэса паляпшаецца, аднак сам прэзыдэнт даўно не зьяўляўся на публіцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG