Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НАВІНЫ ЎСХОДНЯЙ ЭЎРОПЫ


Вячаслаў Ракiцкi, Прага

Паводле дадзеных, тэракт рыхтуе група зь 5 чалавек з паробнымi пакiстанскiмi пашпартамi. Кiраўнiк Камiтэту замежных сувязяў i iнфармацыi Францiшак Бублан паведамiў сёньня журналiстам, што “дадзеная iнфармацыя значна больш сур’ёзная, чым проста папярэджаньне”. Інфармацыю пацьвердзiлi розныя крынiцы, у тым лiку, з цэнтру, дзе плянуецца тэракт. Тэрарысты могуць быць зьвязаныя з “Аль-Кайдай”, – заявiў Бублан.

КІШЫНЁЎ. Учора ў сталiцы Малдовы апазыцыя, якая выступае за аб’яднаньне з Румынiяй, правяла чарговую антыўрадавую манiфэстацыю, тым самым падкрэсьлiўшы свой намер надаць акцыям пратэсту масавы i сталы характар. На мiтынг, арганiзаваны Хрысьцiянска-дэмакратычнай народнай партыяй у цэнтры Кiшынёву, сабралiся каля тысячы чалавек са сьцягамi Румынii, НАТО i Эўрапейскага Зьвязу. Яны заявiлi, што ад наступнай нядзелi будуць ладзiць шэсьцi па цэнтральным праспэкце Кiшынёву. Акцыi пратэсту пачалiся пасьля таго, як Цэнтральная выбарчая камiсiя Малдовы адхiлiла патрабаваньнi партыi iнiцыяваць рэфэрэндум пра далучэньне краiны да Эўразьвязу i НАТО.

РЫГА. У Латвii распрацаваны “Плян рэформаў”, якi зьяўляецца складнiкам распачатага ў сьнежнi 2002 году працэсу iнтэграцыi краiны ў НАТО. У дакумэнце вызначаныя канкрэтныя задачы Латвii ў зьвязку з далучэньнем да НАТО i пададзеныя тэрмiны iх выкананьня. Яны тычацца ваеннай, эканамiчнай, iнфармацыйнай i прававой галiнаў, а таксама бясьпекi. Дакумэнт зьяўляецца сакрэтным i зь яго зьместам латыская грамадзкасьць азнаёмленая ня будзе.

ПРАГА. Колькасьць асабiстага складу раскватэраванага ў Кувэйце падразьдзяленьня супрацьхiмiчнай абароны чэскага войска, якое мае ўзяць удзел у апэрацыi супраць рэжыму Садама Хусэна, будзе павялiчаная болей як у паўтары разы. Цягам гэтага тыдню ў эмiрат прыбудуць 130 адмыслоўцаў-хiмiкаў. Да пачатку магчымай апэрацыi колькасьць асабiстага складу падразьдзяленьня дасягне 400 вайскоўцаў. Пра гэта стала вядома сёньня журналiстам з крынiцы ў генэральным штабе чэскага войска.

ВАРШАВА. Адзiн польскi горнаратавальнiк загiнуў мiнулым вечарам у вынiку зыходу лавiны ў гарох Краканошах на паўдзённым захадзе Польшчы. Лавiна сышла ў момант, калi ратавальнiкi з Польшчы i Нямеччыны ладзiлi на горным схiле вучэньнi. Пад тоўшчу сьнегу трапiлi пяць чалавек – чатыры ратавальнiкi зь Нямеччыны i адзiн з Польшчы. Празь некалькi гадзiнаў калегi iх адкапалi. Усе пяцёра атрымалi моцныя траўмы, двох выправiлi на гэлiкоптэрах у рэанiмацы. На шляху адзiн зь iх – малады польскi ратавальнiк – сканаў.

КІЕЎ. Урад Украiны плянуе, што краiна можа стаць сябрам Усясьветнай гандлёвай арганiзацыi ў 2004 годзе. Пра гэта сёньня заявiў журналiстам у швайцарскiм Давосе прэм’ер-мiнiстар Украiны Вiктар Януковiч. Гэтае пытаньне ўжо абмеркаванае з генэральным дырэктарам Гандлёвай арганiзацыi Супачаем Панiтчпакды. Таксама падпiсаны шэраг пратаколаў з краiнамi-сябрамi гэтай арганiзацыi.

САФІЯ. Баўгарскае тэлеграфнае агенцтва (БТА) адзначае сёньня 105-ю гадавiну ад дня заснаваньня. Яно было зацьверджанае загадам князя Фэрдынанда ў 1898 годзе, праз 20 гадоў пасьля вызваленьня Баўгарыi ад асманскага ўладараньня. Сёньня БТА, якое мае статус нацыянальнага агенцтва навiнаў, уваходзiць у лiк iнфармацыйных структураў, якiя найболей дынамiчна разьвiваюцца ў Балканскiм рэгiёне. Штодзённая прадукцыя БТА – гэта болей за паўтысячы тэкставых матар’ялаў i каля 200 фотаздымкаў, разьмеркаваных у 12 стужках i спэцыялiзаваных службах.

ТЫРАСПАЛЬ. МАЛДОВА. У Прыднястроўi выяўлены выпадак захворваньня жывёлы на вiрус сiбiрскай язвы. Паводле начальнiка вэтэрынарнай службы Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi Прыднястроўя Вiктара Герасiмава, прычынай захворваньня гадавалага бычка ў адной з асабiстых гаспадарак сталася тое, што яму не была зробленая адмысловая прышчэпка.
XS
SM
MD
LG