Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАВІНЫ ЎСХОДНЯЙ ЭЎРОПЫ


Вячаслаў Ракiцкi, Прага

Чэская рота супрацьхiмiчнай абароны, якая зараз знаходзiцца Ў Кувэйце, далучыцца да ваеннай акцыi супраць Багдаду на падставе новага рашэньня Рады Бясьпекi ААН. Без мандату ААН чэскiя вайскоўцы могуць узяць удзел толькi ў ратавальных i гуманiтарных апэрацыях у выпадку, калi Ірак выкарыстае зброю масавага зьнiшчэньня супраць грамадзянскiх асобаў цi саюзьнiцкiх сiлаў.

РЫГА. Прэм’ер-мiнiстар Латвii Эйнарс Рэпшэ даручыў мiнiстэрствам замежных справаў i абароны падрыхтаваць магчымыя варыянты дзеяньняў у падтрымцы ЗША i НАТО ў выпадку абвастрэньня крызысу ў Іраку. У iнтэрвiю латыскаму радыё Рэпшэ заявiў, што Латвiя як будучы сябра НАТО “будзе стаяць разам са сваiмi саюзьнiкамi i партнэрамi на варце дэмакратычных каштоўнасьцяў”.

ПРАГА. Прэзыдэнт Чэхii Вацлаў Гавэл, якi пакiдае пасаду 2 лютага, сёньня распачаў свой апошнi замежны афiцыйны вiзыт у Нямеччыну. У сваёй рэзыдэнцыi “Белев’ю” Гавэла яго прымае прэзыдэнт ФРГ Ёганэс Раў, каб выказаць падзяку за заслугi ў нямецка-чэскiм прымiрэньнi i ўнёсак у аб’яднаньне Нямеччыны. Плянуецца таксама сустрэча ў Бэрлiне з канцлерам ФРГ Гэрхардам Шродэрам i мiнiстрам замежных справаў Ёшкам Фiшэрам.

КІЕЎ. Прэзыдэнт Украiны Леанiд Кучма сёньня выправiўся ў краiны Пэрсыдзкай затокi, дзе цягам шасьцi дзён наведае з афiцыйнымi вiзытамi Савудаўскую Арабiю, Кувэйт, Бахрэйн i Аб’яднаныя Арабскiя Эмiраты. Заплянаваныя перамовы Кучмы з кiраўнiкамi ўсiх чатырох дзяржаваў, сустрэчы з прадстаўнiкамi бiзнэс-колаў гэтых краiнаў. Чакаецца падпiсаньне гандлёва-эканамiчных, навукова-тэхнiчных i iнвэстыцыйных пагадненьняў.

ВІЛЬНЯ. Служба ў ахове дзяржаўнай мяжы Лiтвы выявiла сетку ў перапраўцы нелегальных iмiгрантаў з Малдовы ў Заходнюю Эўропу. Яе сябры дапамаглi перабрацца ў Швэцыю з падробнымi пашпартамi прыкладна 100 грамадзянам Малдовы. Апэрацыю ў выкрыцьцi сеткi лiтоўскiя памежнiкi ладзiлi ў супрацоўнiцтве з калегамi з Латвii i Эстонii. У злачыннай групоўцы цэнтральнымi фiгурамi былi тры лiтоўскiя памежнiкi i адзiн iхны былы калега. Грамадзяне Малдовы прыбывалi ў Лiтву, атрымлiвалi ад iх падробныя пашпарты i праз суседнiя балтыйскiя краiны накiроўвалiся ў Швэцыю.

БУХАРЭСТ. У Косава ў лютым-сакавiку сёлета выправяцца 115 румынскiх жандараў. Мiнiстэрства ўнутраных справаў Румынii сёньня паведамiла, што яны будуць у межах мiратворчай мiссi ААН выконваць задачы ў ахове грамадзкага парадку, патруляваньнi населеных пунктаў i забесьпячэньнi бясьпекi ўцекачоў. Пераважна гэта будуць жандары-кантрактнiкi, якiя набылi адмысловую падрыхтоўку i маюць досьвед працы на Балканах, у Анголе, Самалi, Эфiопii. Камiсiя ААН дала ацэнку румынам як “высокапрафэсiйнага, кантактнага i псыхалягiчна ўстойлiвага падразьдзяленьня”.

ВІЛЬНЯ. Служба ў ахове дзяржаўнай мяжы Лiтвы выявiла сетку ў перапраўцы нелегальных iмiгрантаў з Малдовы ў Заходнюю Эўропу. Ян сябры дапамаглi перабрацца ў Швэцыю з падробнымi пашпартамi прыкладна 100 грамадзянам Малдовы. Апэрацыю ў выкрыцьцi сеткi лiтоўскiя памежнiкi ладзiлi ў супрацоўнiцтве з калегамi з Латвii i Эстонii. У злачыннай групоўцы цэнтральнымi фiгурамi былi тры лiтоўскiя памежнiкi i адзiн iхны былы калега. Грамадзяне Малдовы прыбывалi ў Лiтву, атрымлiвалi ад iх падробныя пашпарты i праз суседнiя балтыйскiя краiны накiроўвалiся ў Швэцыю.

ВІЛЬНЯ. Заробак новага прэзыдэнта Лiтвы Раландаса Паксаса на 1046 даляраў нiжэйшы, чым у ягонага папярэднiка Валдаса Адамкуса. Гэта прадугледжана ўхваленым яшчэ ў 2000 годзе законам аб паступовым зьнiжэньнi заробкаў вышэйшых дзяржаўных асобаў. Пазьней Сэйм зрабiў шэраг паправак, каб абаранiць чыноўнiкаў ад рэзкага скарачэньня заробкаў. Але гэта ня тычылыся прэзыдэнта. У вынiку Паксас мае атрымлiваць меншыя грошы, чым болей як 200 дзяржчыноўнiкаў. Кабiнэт мiнiстраў вырашыў выправiць памылку i на наступным тыднi прапануе Сэйму ўхвалiць папраўку да закону, паводле якой захаваецца прэзыдэнцкi заробак на ўзроўнi 13 тысячаў лiтаў цi 4 тысячаў даляраў.

ТАЛІН. У Эстонii сёньня завершылася рэгiстрацыя кандыдатаў у дэпутаты парлямэнту новага склiканьня, выбары якога прызначаныя на 2 сакавiка. Паводле дадзеных Выбарчай камiсii, на 101 мандат прэтэндуюць 963 кандыдаты. Яны вылучаныя 11 палiтычнымi партыямi. Зарэгiстравана таксама 16 незалежных кандыдатаў. У параўнаньнi зь мiнулымi выбарамi, якiя адбылiся ў 1999 годзе, колькасьць кандыдатаў у дэпутаты зьменшылася ў два разы. Гэта – вынiк абмежаваньняў новай рэдакцыi закону аб выбарах. Паводле яго, кожная з дапушчаных да выбараў партыяў можа высунуць ня болей як 125 кандыдатаў.
XS
SM
MD
LG