Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАВІНЫ ЎСХОДНЯЕ ЭЎРОПЫ


Юры Сьвірко, Прага

Жалняраўскас сказаў, што калі Раландас Паксас не пераможа на выбарах, дык ён аддасьць новы аўтамабіль “Аўды”, а Мікалайціс пабіўся аб заклад, што калі Паксас пераможа, дык ён аддасьць свой нядаўна пабудаваны дом у цэнтральнай частцы Літвы. Два парлямэнтары пабіліся аб заклад у прысутнасьці калегаў па Сойме, аднак цяпер Мікалайціс кажа, што гэта было не сур’ёзнае пары, а жарт. Жалняраўскас скрадзіцца, што Мікалайціс не зьбіраецца выконваць абяцанку й нават не адказвае па сваім мабільным тэлефоне.

ПРАГА. Амбасадар Чэхіі ў Латвіі Іржы Кубічак не прайшоў праверку на надзейнасьць, таму чэскі ўрад вырашыў адклікаць яго з Рыгі. Пра гэта агенцтву ЧТК паведаміла крыніца, блізкая да ўраду Чэхіі. Сёньня афіцыйная Прага пацьвердзіла гэтую інфармацыю, патлумачыўшы, што амбасадар не атрымаў доступ да клясыфікаванай інфармацыі адпаведна са стандартамі НАТО. Раней Кубічак быў дырэктарам дыпляматычнага пратаколу ў МЗС Чэхіі. Праверкі бюро нацыянальнае бясьпекі Чэхіі абавязковыя для ўсіх чыноўнікаў, якія маюць доступ да сакрэтнай інфармацыі. Працэдура праверкі можа заняць некалькі месяцаў.

РЫГА. Прэм’ер-міністар Латвіі Эйнарс Рэпшэ задаволены нізкім узроўнем інфляцыі ў краіне. Летась яна склала 1,4 адсотка. Гэта рэкордна нізкі паказьнік з таго часу, як была адноўленая незалежнасьць Латвіі. Прэм’ер лічыць, што цяпер урад павінен працаваць так, каб эканамічны рост, пра які сьведчаць добрыя макраэканмічныя паказьнікі, адчуў кожны жыхар Латвіі.

ВАРШАВА. Польска-ўкраінскія перамовы наконт праекту нафтаправоду Адэса-Брады-Гданьск, хутчэй за ўсё, будуць працягнутыя ў лютым. Пра гэта заявіў сёньня намесьнік міністра эканомікі Польшчы Марэк Касоўскі. Учора ён браў удзел у перамовах з украінскай дэлегацыяй на чале з прэм’ер-міністрам Украіны Віктарам Януковічам, які наведаў Варшаву з афіцыйным візытам. У 2001 годзе Ўкраіна за свой кошт пабудавала сваю частку нафтаправоду ад Адэсы да Брадоў даўжынёй 670 кілямэтраў. Цяпер ён не працуе. Польскія экспэрты мяркуюць, што кошт пабудовы нафтаправоду на тэрыторыі Польшчы можа скласьці каля 520 мільёнаў эўра.

ЛЬВОЎ. Шахцёры трох шахтаў кампаніі “Львів-вугілля” пачалі сёньня страйк, патрабуючы выплаты заробку за мінулы год. Шахцёрам завінаваціліся каля 60 мільёнаў грыўняў. Спыніць адгрузку вугля электрастанцыям пагражаюць і шахцёры дзяржаўнае гольдынгавае кампаніі “Павлоград-вугілля” на ўсходзе Ўкраіны.

КІЕЎ. Ва Ўкраіне з прычыны моцнага сьнегападу закрытыя аэрапорты гарадоў Запарожжа, Адэса, Мікалаеў, Палтава й Сумы. Кепскае надвор’е пашкодзіла лініі электраперадачы й пакінула без энэргіі каля 90 населеных пунктаў на поўдні Ўкраіны. Надзвычанйая сытуацыя склалася ў Харкаўскай вобласьці, якую занесла сьнегам. Там выпала амаль палова месячнае нормы ападкаў. У сярэднім вышыня сьнегу дасягае 50 сантымэтраў. Паралізаваны рух на аўтатрасах і шмат яікх вуліцах Харкава.
XS
SM
MD
LG