Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падазраваныя ў нацысцкіх злачынствах губляюць амэрыканскае грамадзянства


Алеся Сёмуха, Вашынгтон

З часу заснаваньня Аддзелу спэцыяльных расьследваньняў у 79 годзе больш за 70 чалавек, падазраваных ў пасобніцтве нацыстам, былі пазбаўлены грамадзянства і 57 іншых былі дэпартаваныя з ЗША.

Летась калегі у Эўропе знайшлі дакумэнты, паводле якіх плянавалася зьнішчэньне габрэяў у Менску і прызначаліся выканаўцы гэтага пляну. Пасьля пошуку імёнаў у амэрыканскіх базах дадзеных сьлед вывеў на Міхаіла Гаршкова. Яму 79 год, ён зараз жыве ў Флярыдзе. Ён – адзін з тых, каго фэдэральны судзьдзя пазбавіў сёлета амэрыканскага грамадзянства.

Сьледчыя спадзяюцца, што з кампутарызацыяй базы дадзеных і доступам да архіваў былых камуністычных краінаў будзе выяўлена болей злачынцаў, чым раней.


XS
SM
MD
LG