Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЎРАПЕЙСКІ ЗЬВЯЗ ЗАКЛАПОЧАНЫ СЫТУАЦЫЯЙ З МЭДЫЯМІ Ў БЕЛАРУСІ І ПРЫСУТНАСЬЦЮ ЦЭНЗУРЫ І РЭПРЭСІЯЎ


Ул. інф.

Дацкае старшынства Эўразьвязу ў адпаведнай заяве адзначыла, што Эўрапейскі Зьвяз заклапочаны тым, як беларускі ўрад абыходзіцца з мэдыямі краіны. Эўразьвяз заявіў, што ў Беларусі ўжываюцца цэнзура, перасьлед, рэпрэсіі і пагрозы.

Эўрапейскі Зьвяз заяўляе, што суд над галоўным рэдактарам незалежнай газэты нібыта за “зьнявагу прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі” – гэта “трывожны прыклад запалохваньня сродкаў масавай інфармацыі ўладамі Беларусі”.

У мінулым месяцы беларускі суд пакараў Віктара Івашкевіча двума гадамі
абмежаваньня волі за “зьнявагу Лукашэнкі” ў артыкуле, у якім указвалася на карумпаванасьць рэжыму Лукашэнкі”. Івашкевіч – гэта трэці журналіст цягам трох месяцаў, які атрымаў такі вырак.
XS
SM
MD
LG