Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УКРАІНА АЧОЛІЛА СЬПІС КРАІНАЎ, ЯКІЯ НЕДАСТАТКОВА ЗМАГАЮЦЦА З ПАРУШЭНЬНЯМІ АЎТАРСКІХ ПРАВОЎ


Алесь Грыневіч, Менск

Парушальнікам нумар адзін амэрыканская адміністрацыя лічыць Украіну. У студзені ЗША ўвялі супраць Украіны гандлёвыя санкцыі прыкладна на 75 мільёнаў даляраў штогод і цяпер пагражаюць далейшымі санкцямі. Рэгіянальны дырэктар па Ўсходняй Эўропе Міжнароднай фэдэрацыі вытворцаў фанаграм Стэфан Краўчык заявіў нашаму радыё пры канцы сакавіка, што некаторыя вытворцы "пірацкіх" кампакт-дыскаў апошнім часам пераяжджаюць з Украіны ў Беларусь.
XS
SM
MD
LG