Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БРЫТАНЕЦ РАСПАЧАЎ ПАДАРОЖЖА, ПРАТЭСТУЮЧЫ СУПРАЦЬ АТАМНАЙ ЭНЭРГЕТЫКІ


Мікола Пачкаеў, Лёндан

Сёньня, на 16-я ўгодкі Чарнобылю, Стыў Бонд пачаў сваё падарожжа ад брамы брытанскай атамнай электрастанцыі ў Гінклі Пойнт. Антыатамны рух у Брытаніі, актывістам якога ён зьяўляецца, патрабуе закрыцьця атамных станцыяў – перадусім у Гінклі Пойнт.

Бонд абвінавачвае як атамны бізнэс, так і брытанскія ўлады ў тым, што яны хаваюць праўду пра шкоду, якую нясуць атамныя электрастанцыі здароўю навакольнага насельніцтва – у прыватнасьці, ён мяркуе, што ўлады хаваюць і скажаюць статыстыку пра захворваньні на рак у ваколіцах атамных станцыяў.

Спадар Бонд, які фінансуе праект са сваіх прыватных сродкаў, плянуе даехаць на ровары ў Беларусь і скончыць падарожжа ва Ўкраіне. Сачыць за ягоным падарожжам праз Эўропу можна на інтэрнэтнай старонцы http://www.zeroemission.org.uk
XS
SM
MD
LG