Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“У МЕНСКУ ІЗНОЎ Б’ЮЦЬ”, – ПІША ПОЛЬСКАЯ ПРЭСА


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

“Нягледзячы на тое, што акцыя мела сацыяльны характар, беларускія ўлады не дазволілі правесьці яе ў цэнтры сталіцы. Калёне перагарадзілі дарогу міліцыянты і АМОН. Тых, хто не пасьпеў уцячы ў бліжэйшыя двары, хапалі й кідалі ў міліцэйскія машыны, а тых, хто супраціўляўся, білі нагамі й дубінкамі”, – піша ў сёньняшнім нумары штодзёньнік “Rzeczpospolita”. Газэта зьмяшчае здымак, на якім амонаўцы зьбіваюць маладых людзей ды вырываюць у іх бел-чырвона-белыя сьцягі.

Найбольш масавы польскі штодзёньнік “Gazeta Wyborcza” побач з матэрыяламі пра вайну на Блізкім Усходзе зьмяшчае сёньня паведамленьне пра разгон акцыі ў Менску.

“Каля сотні затрыманых, шмат зьбітых – так скончылася акцыя “Так жыць нельга”, – піша газэта і адзначае, што ў разгоне дэманстрацыі актыўны ўдзел узялі міліцыянты ў цывільным, якія былі ў натоўпе і дапамагалі хапаць удзельнікаў акцыі ды цягнуць іх у міліцэйскія машыны.

Польскія газэты зьвяртаюць увагу на тое, што міліцыянты зьбілі да непрытомнасьці вядомага беларускага апазыцыянэра, 60-гадовага Валерыя Шчукіна.
XS
SM
MD
LG