Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІЛАШ ЗЭМАН ПАЛЯЦІЦЬ НА САМАЛЁЦЕ "БЕЛАВІЯ"


Валер Каліноўскі, Менск

На самалёце "Белавія" спадар Зэман паляціць у пятніцу рэйсам зь Менску ў Прагу. А чэскі ўрадавы самалёт пасьля прыпынку ў Вільні разам зь дзяржаўнай дэлегацыяй, што адведвала Маскву, паляціць без прэм'ер-міністра Зэмана. Такім чынам, зь Вільні ў Менск спадар Зэман будзе дабірацца на аўтамабілі, а зь Менску ў Прагу — на рэйсавым самалёце "Белавія".

"Гэта партыйны візыт, і дзяржаўныя транспартныя сродкі выкарыстоўвацца ня будуць”, — зазначыў Мікалай Статкевіч.
XS
SM
MD
LG