Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗАЎТРА Ў ВЕНЕ АДБУДЗЕЦЦА АДМЫСЛОВАЯ СЭСІЯ СТАЛАЙ РАДЫ АБСЭ, ПРЫСЬВЕЧАНАЯ БЕЛАРУСІ


Ул. інф.

(Прадстаўнік АБСЭ: ) “Я сапраўды ня ведаю, якія дакумэнты падрыхтаваныя. Я толькі ведаю, што спадар Рывалье, хутчэй за ўсё, будзе прысутнічаць на сэсіі й выступаць перад Сталай Радай. Нагадаю, што любыя прастановы АБСЭ прымаюцца тады, калі за іх галасуюць усе без выключэньня 55 сяброў арганізацыі”.

(Карэспандэнт: ) “Як вядома, Беларусь патрабуе зьменаў ва ўмовах працы місіі, а дакладней – зьмену мандату місіі. Якое цяперашняе стаўленьне АБСЭ да мандату КНГ АБСЭ ў Менску?”

(Прадстаўнік АБСЭ: ) “Адзіная рэч, якую я хачу падкрэсьліць, гэта тое, што мандат АБСЭ быў зацьверджаны і ўхвалены Беларусьсю. Я ня ведаю, на якой стадыі цяпер палітычныя дыскусіі вакол мандату. Мы ведаем, што гэтыя дыскусіі працягваюцца, але паўтару самае галоўнае: група КНГ АБСЭ пакуль застаецца пры сваіх паўнамоцтвах, на якія ў свой час цалкам пагадзілася беларускае кіраўніцтва”.
XS
SM
MD
LG