Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗЬМЯНІЎСЯ ДЗЕЙНЫ СТАРШЫНЯ АБСЭ


Юры Сьвірко, Прага

Новы прэм’ер-міністар Партугаліі Жазэ Мануэль Дуран Бароза пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Жоржэ Сампаё абвесьціў склад свайго ўраду, які быў сфармаваны кааліцыяй Сацыял-дэмакратычнае партыі, якая атрымала большасьць галасоў на парлямэнцкіх выбарах 17 сакавіка, і Сацыял-дэмакратычнага цэнтру — Народнай партыяй.

Лідэр Народнай партыі Паулё Портас стаў міністрам абароны. А былы амбасадар Партугаліі ў Гішпаніі Антоніё Мартынс да Крус атрымаў пасаду міністра замежных справаў.

Паколькі сёлета Партугалія старшынюе ў АБСЭ, спадар да Крус стаў дзейным старшынём гэтае арганізацыі замест Жаймэ Гамы й будзе займацца праблемай Кансультацыйна-назіральнае групы АБСЭ ў Менску. У зьвязку з партугальскімі выбарамі беларускае пытаньне ў АБСЭ было фактычна замарожанае. Цяпер пачнецца новы этап перамоваў з уладамі Беларусі пра далейшы лёс групы АБСЭ.
XS
SM
MD
LG