Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

СУСТРЭЧА УТЫ ЦАПФ З КІРАЎНІЦТВАМ РАСЕЙСКАЙ ДЗЯРЖДУМЫ МОЖА НЕ АДБЫЦЦА


Уладзімер Глод, Менск

Адмысловая рабочая група ў справах Беларусі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ на чале з дэпутаткай Бундэстагу Утай Цапф плянавала 2 — 3 красавіка правесьці сустрэчы з дэпутатамі Дзярждумы, каб высьветліць магчымасьці ўздзеяньня расейскіх парлямэнтараў на сытуацыю ў Беларусі. Аднак, паводле расейскіх сродкаў масавай інфармацыі, адпаведная просьба аб арганізацыі такога візыту была праігнараваная расейскім бокам.

1 красавіка падчас сумеснай прэсавай канферэнцыі кіраўнікоў палатаў так званага нацыянальнага сходу кіраўнік савету рэспублікі Аляксандр Вайтовіч адзначыў, што "калі б такая сустрэча мела адбыцца, Генадзь Селязьнёў (спікер расейскай Дзярждумы) абавязкова нам бы пра гэта паведаміў бы".
XS
SM
MD
LG